Шэсць чалавек у нашым раёне сталі ахвярамі вады толькі ў адным месяцы – ліпені.
Незвычайна гарачае лета прымушае людзей шукаць паратунку ад нясцерпнай гарачыні ля рэчак і азёр. Як паказвае практыка, не заўсёды прахалода вады становіцца выратавальнай, часам наадварот – смяротна небяспечнай.
Толькі ў ліпені – самым гарачым месяцы гэтага лета —... Читать далее
Вада збірае ахвяры
Акуляры з астравецкай прапіскай
Добрая навіна: нарэшце ў Астраўцы з’явіўся магазін “Оптыка”, і цяпер па акуляры і кантактныя лінзы, фізраствор для іх і іншыя неабходныя тавары няма патрэбы ехаць у суседнія Ашмяны, Смаргонь ці яшчэ далей.
Новы магазін адкрыўся ў будынку цэнтральнай раённай бальніцы на першым паверсе, побач з рэгістратурай. Праўда, як расказала яго... Читать далее
Якасць. Хуткасць. Прадукцыйнасць.
Ёсць прафесіі высакародныя – і вельмі высакародныя. Будаўнікі, на маю думку, адносяцца да другіх. У любое надвор’е – і ў дождж, і ў трыццаціградусную спёку – яны цаглінка да цаглінкі ўзводзяць новыя дамы, дзе будуць жыць людзі, гадаваць дзяцей, ствараць утульнасць і цяпло, прымаць гасцей і адзначаць святы.
Напярэдадні Дня будаўнікоў,... Читать далее
Будоўля стагоддзя
Гэта быў самы звычайны дзень. Адзін з многіх працоўных дзён на будаўніцтве першай беларускай АЭС. Ну, можа не самы звычайны. Таму што прыпаў якраз на пярэдадзень прафесійнага свята будаўнікоў. Зрэшты, ніхто, з кім давялося сустрэцца і пагутарыць, аб гэтым нават не ўспомніў. І толькі пры маім напамінанні людзі стомлена ўсміхаліся... Читать далее
О, спорт, – ты жыццё!
У мінулую сераду ў Астраўцы адбылося адкрыццё міні-футбольнага поля са штучным пакрыццём. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Барысавіч Шапіра, старшыня Беларускай асацыяцыі федэрацыі футбола Беларусі Генадзь Мікалаевіч Нявыглас, старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька.
Прыемна адзначыць, што “сезон адкрыццяў” спартыўных аб’етаў у нашым раёне працягваецца.... Читать далее
Гаспадары жалезнай павуціны
Цяжка ўявіць сучаснае жыццё без вакзалаў, цягнікоў, грукату колаў і доўгіх гудкоў лакаматыва – вешчуна расставанняў і сустрэч. Мяне, як, здаецца, і многіх, заварожвае язда на цягніках: за вокнамі мільгаюць лясы, палі, паўстанкі, бягуць наўздагон аблокі. Але гэта ўсё толькі рамантыка. Пераадольваць самыя вялікія адлегласці, сустракацца з роднымі, сябрамі, якія... Читать далее
Смачна и карысна
Мая бабуля заўсёды казала: “Ешце ўлетку і ўвосень як мага больш фруктаў і гародніны, каб назапасіцца вітамінамі на цэлы год”. Канешне, здорава, калі вы атрымаеце гэтыя вітаміны са сваёй ўласнай сядзібы – усё свежанькае, якаснае, натуральнае. Але што рабіць тым, хто не мае дачы ці дома з агародам? Даводзіцца ісці... Читать далее
Міхалішкі вачыма графа Тышкевіча
153 гады таму граф Канстанцін Тышкевіч арганізаваў воднае падарожжа па Віліі – ад яе вытокаў да месца ўпадзення ў Нёман. Разам з ім плылі мастакі, этнографы, археолагі, лінгвісты, батанікі і іншыя вучоныя. Яны даследавалі не толькі раку і яе берагі, але і ўсё і ўсіх, хто жыў непадалёк ад Віліі.
Па... Читать далее
Чарнобыль без міфаў
Чарнобыль, невялікі старажытны гарадок на поўначы Украіны, які вядзе сваё летазлічэнне ажно з 12 стагоддзя, са сваім адметным тварам, гісторыяй, традыцыямі, амаль чвэрць стагоддзя таму, у 1986 годзе, стаў ужо не столькі горадам, колькі паняццем, сімвалам, які азначае для каго – найвялікшую ў гісторыі чалавецтва тэхнагенную аварыю, для каго –... Читать далее
Помніць, нельга забыць
У нядзелю, 18 ліпеня, у вёсцы Быстрыца адбылося адкрыццё памятнага знака, устаноўленага на месцы знішчэння яўрэяў у гады Другой Сусветнай вайны. Помнік устаноўлены па ініцыятыве Камісіі па ўвекавечванню памяці ахвяр Халакосту ў Рэспубліцы Беларусь, створанай пры саюзе беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак. Працуе Камісія пры фінансавай падтрымцы фонду Саймана... Читать далее